wd wp Пошук:

Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірановіч. Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч (нар. 6 чэрвеня 1963, Жыткавічы, Гомельская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання ад Калінкавіцкай выбарчай акругі № 43.

Біяграфія

Скончыў БДУ, юрыст. Працаваў работнікам раённай Жыткавіцкай загатканторы, вадзіцелям Жыткавіцкага райвыканкама, памочнікам пракурора Нараўлянскага раёна, пракурорам аддзела агульнага нагляду пракуратуры Гомельскай вобласці, пракурорам Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Жанаты, мае сына і дачку.

У Палаце прадстаўнікоў

Член дэпутацкага аб’яднання «За саюз Украіны, Беларусі і Расіі» («ЗУБР»). Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі ПП НС РБ 2-га склікання па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»