У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валатоўскі.
Міхаіл Міхайлавіч Валатоўскі — беларускі краязнавец і этнограф 2-й паловы XIX стагоддзя[1].
У 1875 скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю i працаваў у ёй настаўнікам. Доўгі час жыў на Палессі, вывучаў яго гісторыю, побыт i культуру насельніцтва. Свае асабістыя ўражанні i назіранні выклаў у 17 нарысах, апублікаваных у газеце «Русский мир(руск.) бел.» (1875)[2].
Супрацоўнічаў у пецярбургскіх перыядычных выданнях «Русский мир(руск.) бел.», «Нива(руск.) бел.», дзе надрукаваны яго галоўныя працы «Нарысы Палесся» (1875), «Палескія святы» (1880), «Палескія будні» (1881)[1].