wd wp Пошук:

Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вяроўкін. Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін (1825 — 20 лютага 1896) — беларускі вучоны-архівіст, археограф.

Біяграфія

Верагодна, паходзіў з Віцебшчыны. У 18391847 вучыўся ў Полацкай духоўнай семінарыі. У 1847—1853 гг. выкладаў у духоўным вучылішчы ў Віцебску. Працаваў у Полацкай духоўнай кансісторыі, віцебскім губернскім праўленні, губернскім статыстычным камітэце. З 1888 г. архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў.

Дзейнасць

Адзін са складальнікаў і рэдактараў (В.17-26) «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў». У каментарыях да дакументаў падкрэсліваў ролю праваслаўнай царквы ў гісторыі Беларусі 16—17 ст. Публікацыю інвентароў суправаджаў уласнымі падлікамі агульнага даходу сялян, велічыні іх надзелаў, павіннасцей і інш. Аўтар вершаў і баек (друкаваліся ў газеце «Витебские губернские новости».)

Зноскі

Літаратура

Асветнікі зямлі беларускай Х-пачатак ХХст.

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Археографы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Архівісты Беларусі
Катэгорыя·Архівісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскай губерні
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага