wd wp Пошук:

Міхаіл Георгіевіч Данілевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілевіч. Міхаіл Георгіевіч Данілевіч (нар. 8 лістапада 1882, на хутары каля аграгарадка Ула, Віцебская губерня — 5 верасня 1956, Ленінград) — вучоны, медык-інфекцыяніст, прафесар. Быў членам праўлення Ленінградскага таварыства дзіцячых урачоў і таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў, арганізатарам Камітэта па дзіцячых кропельных інфекцыях у Ленінградзе. Рашэннем Вучонага савета Санкт-Пецярбургскай педыятрычнай медыцынскай акадэміі кафедры інфекцыйных захворванняў прысвоена імя прафесара Міхаіла Георгіевіча Данілевіча.

Біяграфія

У 1910 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу, у 1912 годзе — інтэрнатуру ў Выбаргскай дзіцячай бальніцы. Працаваў у Мікалаеўскай дзіцячай бальніцы, старшым урачом інфекцыйных аддзяленняў бальніцы імя Н. Ф. Філатава. Адначасова быў асістэнтам на кафедрах дзіцячых і інфекцыйных хвароб у Петраградскім медыцынскім інстытуце. З 1925 года загадваў Васілевостраўскай дзіцячай бальніцай і з’яўляўся старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута аховы мацярынства і дзяцінства. Працаваў у 1934—1956 гадах загадчыкам кафедры дзіцячых інфекцый у Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце, у НДІ дзіцячых інфекцый. Удзельнічаў у стварэнні савецкай сістэмы аховы здароўя, будаўніцтве дзіцячых бальніц, амбулаторый. Намаганнямі М. Г. Данілевіча ў Ленінградзе была створана сетка дзіцячых інфекцыйных стацыянараў, якая ўключала ў сябе акрамя клінікі кафедры НДІ дзіцячых інфекцый, шпіталь ім. Н. Ф. Філатава, дзіцячую інфекцыйную бальніцу № 3, дзіцячую інфекцыйную бальніцу ім К. Лібкнехта, дзіцячую інфекцыйную бальніцу № 13, дзіцячую бальніцу Л. Пастера.

Навуковая дзейнасць

Прафесар Данілевіч апублікаваў каля 150 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, прысвечаных пераважна такім хваробам, як шкарлятына, дыфтэрыя, дызентэрыя. Першы ў расійскай навуцы сфармуляваў паняцце «перакрыжаваныя інфекцыі». Вывучыўшы іх ролю ў дзіцячай смяротнасці, ён прапанаваў сістэму прафілактыкі ўнутрыбальнічных заражэнняў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага педыятрычнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пахаваныя на Серафімаўскіх могілках
Катэгорыя·Педыятры СССР
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»