wd wp Пошук:

Міхаіл Васільевіч Фрунзэ

Запыт «Фрунзэ» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Міхаіл Васільевіч Фру́нзэ (21 студзеня (2 лютага) 1885, г. Пішпек, цяпер Бішкек, Кыргызстан31 кастрычніка 1925) — рэвалюцыянер, савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў гімназію, у 1904 паступіў у Пецярбургскі політэхнічны інстытут, адкуль выключаны ў 1905 за ўдзел у студэнцкіх і рабочых рэвалюцыйных гуртках.

Член Іванава-Вазнясенскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі; адзін з арганізатараў і кіраўнікоў забастоўкі ў г. Іванава-Вазнясенск (1905), член аднаго з першых у Расіі Іванава-Вазнясенскага Савета рабочых дэпутатаў. На чале дружыны іванаўскіх і шуйскіх рабочых дапамагаў рабочым Масквы ў час Снежаньскага ўзброенага паўстання (1905). Дэлегат IV з’езда РСДРП (1906). Не раз арыштаваны, двойчы прыгавораны да пакарання смерцю, замененага пажыццёвай катаргай; 8 гадоў правёў у турмах і на катарзе. У канцы 1914 прыгавораны да пажыццёвай ссылкі ў Сібір, адкуль уцёк. Вёў рэвалюцыйную работу ў Іркуцку і Чыце. 3 красавіка 1916 на Заходнім фронце.

Пад псеўданімам М.А. Міхайлаў уладкаваўся вольнанаёмным у артылерыйскую часць у мяст. Івянец Мінскай губерні, потым статыстыкам камітэта Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза ў Мінску. Вёў рэвалюцыйную агітацыю на фронце, выступаў на мітынгах і падпольных сходах, арганізоўваў братанне салдат. Стварыў у Мінску групу РСДРП, якая стала адным з цэнтраў рэвалюцыйнай работы ў Мінскай губерні, мела аддзяленні ў 3-й і 10-й арміях і ваенных майстэрнях.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі з 4(17).3 да 12(25).10.1917 начальнік народнай міліцыі г. Мінска, адзін са стваральнікаў Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, член яго выканкома. Член Мінскага камітэта РСДРП(б), дэлегат Красавіцкай канферэнцыі РСДРП(б). На І з’ездзе ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту выбраны членам Франтавога камітэта, на І з’ездзе сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў — старшынёй выканкома Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. Старшыня Мінскага губернскага сялянскага камітэта, кіраўнік дэлегацыі ад Беларусі на І Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, рэдактар «Крестьянской газеты», адзін з рэдактароў газеты «Звезда» — органа Мінскага камітэта РСДРП(б). У час барацьбы супраць карнілаўшчыны ўзначальваў рэвалюцыйныя войскі Мінскага раёна.

12(25).10.1917 накіраваны ў г. Шуя (старшыня Савета і павятовага камітэта РСДРП(б), потым у Іванава-Вазнясенск (старшыня губернскага каміэта РСДРП(б) і выканкома губернскага Савета). Са студзеня 1919 камандуючы 4-й арміяй, з красавіка 1919 Паўднёвай групай войск Усходняга фронту, з ліпеня 1919 камандуючы Усходнім, Туркестанскім і Паўднёвым франтамі. Свой палкаводчы талент выявіў у баях супраць войск Калчака, Урангеля і іншых армій «белай» гвардыі. У 1920—24 упаўнаважаны Рэўваенсавета рэспублікі на Украіне. камандуючы ўзброенымі сіламі Украіны і Крыма. 3 лютага 1922 намеснік старшыні Украінскага эканамічнага савета, кіраваў ліквідацыяй бандытызму на Украіне.

3 сакавіка 1924 намеснік старшыні РВС СССР і наркома па ваенных і марскіх справах СССР, адначасова начальнік штаба РСЧА, начальнік Ваеннай акадэміі РСЧА. Са студзеня 1925 старшыня РВС СССР і нарком па ваенных і марскіх справах СССР, з лютага 1925 член Савета працы і абароны СССР.

На X—XIII з’ездах РКП(б) выбраны членам ЦК, у 1924 — кандыдат у члены Палітбюро ЦК РКП(б). Быў членам ВЦВК і ЦВК СССР.

Вёў ваенна-тэарэтычную работу, аўтар прац па ваенных пытаннях.

Выбраная бібліяграфія

Ушанаванне памяці

Яго імем у 1926—91 быў названы г. Бішкек.

У Мінску на будынку, дзе ў 1917 размяшчалася народная міліцыя, у г.п. Івянец на доме, дзе жыў М. Фрунзэ, усталяваны мемарыяльныя дошкі. У 1975 годзе каля будынка Фрунзенскага райвыканкома ў Мінску пастаўлены помнік М. Фрунзэ[5].

Зноскі

  1. Mikhail Vasilyevich Frunze // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Michail Wassiljewitsch Frunse // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Mihail Vasiljevič Frunze // Proleksis enciklopedija — 2009.
  4. 1 2 Фрунзе Михаил Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Начальнікі Генеральнага штаба Савецкай арміі
Катэгорыя·Зняволеныя Уладзімірскага цэнтрала
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ад сепсісу
Катэгорыя·Члены ЦВК СССР
Катэгорыя·Дэлегаты IV з’езда РСДРП
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Начальнікі Генштаба Узброеных Сіл РФ
Катэгорыя·Камандуючыя Кіеўскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
Катэгорыя·Члены Прэзідыума ЦВК СССР
Катэгорыя·Дэлегаты XI з’езда РКП(б)
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровай рэвалюцыйнай зброяй
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Ваенныя тэарэтыкі
Катэгорыя·Дэлегаты X з’езда РКП(б)
Катэгорыя·Філатэлісты СССР
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Камандуючыя франтамі РСЧА ў Грамадзянскай вайне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бішкеку
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэлегаты XII з’езда РКП(б)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Камандуючыя Туркестанскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Мемуарысты СССР