wd wp Пошук:

Міхаіл Васілевіч Водчыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Водчыц. Міхаіл Васілевіч Вочыц (1955 —) — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2013)[1].

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у ПМК-31 сістэмы «Галоўпалессеводбуд» у Пінску, Пінскім гаркаме партыі ў якасці інструктара арганізацыйнага аддзелу[1].

У 1990-м узначаліў пінскую ПМК-28, дзе прапрацаваў 12 гадоў. ААТ «Будтрэст № 8» узначальваў з 2002 года[1].

У чэрвені 2016 года пайшоў у адстаўку з пасады гендырэктара будтрэста. Апошняе месца працы — в. а. гендырэктара РУП «Белбудцэнтр»[1].

Узнагароды

У 2011 годзе быў названы «Кіраўніком года» ў рэспубліканскім галіновым конкурсе «За лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь». Два гады запар — у 2012-м і 2013-м — станавіўся Чалавекам года па версіі Брэсцкага аблвыканкама. У 2013 годзе ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Водчиц Михаил Васильевич (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Будаўнікі СССР