wd wp Пошук:

Міхаэль Вольгемут

Міхаэль Вольгемут (ням.: Michael Wolgemut, 1434, Нюрнберг — 30 лістапада 1519, там жа) — нямецкі жывапісец, гравёр і разьбяр па дрэве. Прадстаўнік нюрнбергскай школы жывапісу. У яго майстэрні ў 1486-89 гадах вучыўся Альбрэхт Дзюрэр. Вольгемут выконваў замову саксонскага курфюрста Фрыдрыха Мудрага па афармленні яго палаца ў Вітэнбергу (згублены ў Другую сусветную вайну).

Верагодна, Міхаэль Вольгемут навучаўся рамяству на працах фламандскіх жывапісцаў. Вольгемут ажаніўся з удавой свайго працадаўцы Ганса Плейдэнвурфа і атрымаў яго майстэрню. Разам са сваім прыёмным сынам Вільгельмам Плэйдэнвурфам ілюстраваў «Нюрнбергскую хроніку».

Да лепшых работ Вольгемута адносяцца: алтар Перынгсдэрфераў (цяпер у Царкве міру ў Нюрнбергу), разны, упрыгожаны жывапісам алтар царквы св. Марыі ў Цвікау, роспіс залы ратушы ў Гослары, алтар у Гарадской царкве Іаана Хрысціцеля ў Швабаху і чатыры алтарныя панэлі ў мюнхенскай пінакатэцы. Вольгемут пісаў таксама партрэты.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1519 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нюрнбергу
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нюрнбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1434 годзе