wd wp Пошук:

Міхась Капціловіч

Міхась Капціловіч (21 мая 1923 — ?) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, удзельнік падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Навагрудку.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 21 мая 1923 у в. Равяцічы Любчанскай гміны Навагрудскага ваяводства, Польшча. Скончыў Наваградскую педнавучальню, працаваў настаўнікам.

У 1947 г. далучыўся да антысавецкай беларускай падпольнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ). Быў упаўнаважаным СВБ у Любчанскім раёне. Галоўнай цэллю арганізацыі было аддзяліць Беларусь ад СССР і ўтварыць незалежную дзяржаву. Арганізацыя базавалася на сістэме «троек», але належнай сістэмы канспірацыі не было. Пад канец мая 1947 года савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 сяброў арганізацыі, якіх выдаў правакатар. У хуткім часе таксама было арыштаванае і кіраўніцтва арганізацыі. 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў.[2]

Міхась Капціловіч быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі ў чэрвені (на Сёмуху) 1947 г., засуджаны на 10 гадоў лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў і Мінску, спецлагеры № 2 на Інце Комі АССР, працаваў на вугальных шахтах. Вызвалены ў чэрвені 1956 г. і вярнуўся на Наваградчыну. Працаваў на прадпрыемствах Наваградку і жыў там да смерці.

Не рэабілітаваны.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154810.html Біяграфія Міхася Капціловіча
  2. http://www.slounik.org/154980.html

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Навагрудку
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза вызвалення Беларусі