wd wp Пошук:

Міхась Калінін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінін. Міхась Калінін (27 верасня 1905, г. Люцын, Віцебская губерня — 14 лютага 1975) — беларускі мастак, педагог, грамадскі і культурны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Люцыне Віцебскай губерні (цяпер Лудза, Латвія). Вучыўся ў 1922—1925 гадах у Люцынскай беларускай гімназіі, а пасля яе закрыцця — у Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1926 г. У гэтых навучальных установах па-сапраўднаму раскрыўся яго мастацкі талент. Уваходзіў у склад рэдкалегіі вучнёўскага часопіса «Ластаўка» (1923—1924), а потым быў мастаком-ілюстратарам «Школьнай працы» (1926).

У 1926 годзе стаў студэнтам Латвійскай акадэміі мастацтваў, але з-за адсутнасці матэрыяльных сродкаў правучыўся ў гэтай навучальнай установе толькі два гады. Працаваў мастаком-дэкаратарам, памочнікам рэжысёра, акцёрам у Беларускім народным тэатры, у 1931—1934 гадах настаўнікам Рыжскай беларускай асноўнай школы. У 1931 г. скончыў Беларускія настаўніцкія курсы ў Рызе. З’яўляўся актывістам беларускага культурна-асветніцкага руху, займаўся прапагандай культурнай спадчыны беларускага народа, уваходзіў у склад таварыства «Бацькаўшчына», Таварыства беларускага тэатра, Таварыства беларускіх вучыцялёў, Таварыства па культурных сувязях з народамі Усходу, заснаванага латышскім паэтам Янам Райнісам.

Творчасць

Творчая спадчына Міхася Калініна — малюнкі, акварэлі, карціны алеем, сярод якіх найбольш дасканалыя краявіды роднага прыдзвіскага краю, партрэт Уладзіміра Пігулеўскага (захоўваюцца ў Рызе ў дачкі Святланы, у прыватных зборах Беларусі і Латвіі). У 1944—1945 гг. напісаў «Дзённік салдата», які ўяўляе сабой разгорнутае мастацкае палатно штодзённага жыцця савецкіх штабістаў. Напісаны сакавіта, вобразна, з добрым веданнем рэалій ваеннага быт. Адчуваецца самацэнзура, страх, на ягоных старонках зусім не згадваюцца сябры па беларускай культурнай працы, і ўвогуле, амаль цалкам замоўчваецца міжваенны перыяд.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лудзе