wd wp Пошук:

Міхал Гедройц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гедройц. Слуга Божы Міхал Гедройц (каля 1420 — 1485) — каталіцкі манах, па смерці зваўся блаславёным. У Вялікім Княстве Літоўскім культ М. Гедройца падтрымліваўся прадстаўнікамі роду Гедройцаў і кляштарам у Відзінішках. У наш час ідзе працэс яго беатыфікацыі.

Біяграфія

Міхал Гедройц

З княжацкага роду Гедройцаў герба «Кітаўрас», сын Юрыя.

У Быстрыцы ўступіў у ордэн аўгусцінаў (братоў ад Пакуты Св. Мучанікаў), потым жыў у кляштары таго ж закона ў Кракаве. У 14611465 гадах навучаўся ў Кракаўскай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра (1465).

Нягледзячы на фізічную нямогласць (кульгавасць), быў сакрысціянінам касцёла Св. Марка ў Кракаве. Набыў вядомасць набожным, аскетычным ладам жыцця, лічыўся прадказальнікам і цудатворцам[2].

Пахаваны ў касцёле Св. Марка, дзе ў наш час дзейнічае прысвечаны яму музей.

Зноскі

  1. Michał Giedroyć // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Гедройцы
Катэгорыя·Постаці вялікалітоўскага каталіцтва
Катэгорыя·Каталіцкія блаславёныя
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Гедройцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1485 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малетайскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Постаці польскага каталіцтва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1420 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных