wd wp Пошук:

Міхай Гімпу

Міха́й Гі́мпу (рум.: Mihai Ghimpu; 19 лістапада 1951, Калоніца, МССР, СССР) — малдаўскі палітычны дзеяч, лідар Ліберальнай партыі Малдовы. Займаў пасаду старшыні Парламента Малдовы, з верасня 2009 па снежань 2010 выконваў абавязкі прэзідэнта Малдовы.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лістапада 1951 года ў сяле Калоніца Кішынёўскага раёна Малдаўскай ССР. Скончыў Кішынёўскі дзяржаўны ўніверсітэт з прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст», працаваў адвакатам і шэфам адвакацкага бюро «Крэда». У 1978—1990 гадах працаваў юрыстам, узначальваў юрыдычныя аддзелы розных прадпрыемстваў, а таксама з’яўляўся суддзёй аднаго з адміністрацыйных сектараў Кішынёва.

У канцы 1980-х гадоў стаў адным з заснавальнікаў Народнага фронту Малдовы (НФМ). У 1990 годзе быў абраны ў парламент і ўвайшоў у фракцыю Народнага фронту. Пакінуў арганізацыю ў 1993 годзе. У 1994 годзе быў абраны членам малдаўскага парламента ад Блока сялян і інтэлігенцыі. У 1997 годзе Гімпу ўзначаліў створаную ў 1993 годзе Партыю рэформ (у красавіку 2005 года партыя змяніла сваю назву і пачала называцца Ліберальнай партыяй Малдовы). З 2007 па 2008 год з’яўляўся старшынёй муніцыпальнага савета Кішынёва.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малдове
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Палітыкі Малдовы
Катэгорыя·Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Малдовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе