wd wp Пошук:

Мітаўская аперацыя

Міта́ўская апера́цыя (23 снежня 1916 (5 студзеня 1917) — 29 снежня 1916 (11 студзеня 1917) года) — наступальная аперацыя рускіх войскаў у ходзе Першай сусветнай вайны, якая праводзілася ў раёне горада Мітава (Елгава) сіламі 12-й арміі Паўночнага фронту (камандуючы — генерал Р. Д. Радка-Дзмітрыеў). Ёй супрацьстаяла 8-я германская армія. У Латвіі Мітаўская аперацыя вядомая як Калядныя баі (Ziemassvētku kaujas).

У ходзе Мітаўскай аперацыі Рускія войскі яшчэ аддалілі лінію фронту ад Рыгі. За 7 сутак баёў 12-я армія прасунулася на 2—5 км, улічваючы, што пазіцыі немцаў у гэтым раёне былі надзвычай грунтоўныя.

Аператыўны вопыт Мітаўскай аперацыі — прымяненне камбінаваных спосабаў атакі (раптоўнай атакі без артылерыйскай падрыхтоўкі і атакі пасля кароткай, але магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі), а таксама вопыт аператыўнай маскіроўкі ў мітаўскай аперацыі быў шырока выкарыстаны ў кампаніях 1917—1918 гадоў на іншых франтах.

Зноскі

  1. Митавская операция

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Канфлікты 1917 года
Катэгорыя·Студзень 1917 года
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне