wd wp Пошук:

Мірак Топаланек

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мірак Топаланек (чэшск.: Mirek Topolánek; нар. 15 мая 1956, Усецін) — прэм’ер-міністр Чэхіі (жнівень 2006 — 24 сакавіка 2009). З 2002 да 2010 года — старшыня правацэнтрысцкай Грамадзянска-дэмакратычнай партыі (член ГДП з 1994), змяніў на гэтай пасадзе Вацлава Клауса.

У 1996—2004 гадах — сенатар ад Остравы, у 2002—2004 — намеснік старшыні Сената. У 2006 годзе быў абраны членам Палаты дэпутатаў і ва ўмовах, калі левыя і правыя партыі атрымалі ў палаце дэпутатаў па 100 месцаў, сфармаваў аднапартыйны ўрад сваёй партыі і незалежных міністраў, змяніўшы на пасадзе прэм’ер-міністра Іржы Параўбека. Яго кабінету не ўдалося атрымаць ухваленне ў Палаце, і Топаланек узначальваў часовы пераходны ўрад да студзеня 2007 года, калі ён змог атрымаць ухваленне для новага ўрада з удзелам Партыі зялёных і Хрысціянскага і Дэмакратычнага саюза — Чэшскай народнай партыі.

24 сакавіка 2009 года Ніжняя палата чэшскага парламента вынесла вотум недаверу ўраду прэм’ер-міністра Мірака Топаланека[6]. М. Топаланек заявіў, што пакіне сваю пасаду, выканаўшы рашэнне дэпутатаў. У адпаведнасці з чэшскай канстытуцыяй 26 сакавіка 2009 года Топаланек падаў прэзідэнту краіны Вацлаву Клаусу афіцыйнае прашэнне аб адстаўцы[7].

Напачатку чэрвеня 2009 года Топаланек быў вымушаны абараняць сваю рэпутацыю ў сувязі з непрыстойнымі фатаграфіямі, апублікаванымі ў друку. Фатаграфіі голага мужчыны, падобнага на Топаланека, былі зроблены ў рэзідэнцыі італьянскага прэм’ер-міністра Сільвіа Берлусконі[8].

Зноскі

  1. Mirek Topolánek // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Aktuálně.cz — 2005. Праверана 7 мая 2020.
  5. Aktuálně.cz — 2005. Праверана 23 красавіка 2020.
  6. Парламент Чэхіі вынес вотум недаверу Прэм’еру
  7. Прэм’ер-Міністр Чэхіі падаў у адстаўку
  8. Topolanek admite que es el de las fotos de Berlusconi pero dice que es un ‘montaje’(ісп.)
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Члены Грамадзянскай дэмакратычнай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усеціне
Катэгорыя·Асобы