wd wp Пошук:

Міравы хлопец

«Міравы хлопец» — прыгодніцкі фільм рэжысёра Юрыя Дубровіна, зняты ім па сцэнарыі драматурга Ціхана Няпомняшчага на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе. Выйшаў на экраны 12 чэрвеня 1972 года. У фільме ўпершыню прагучала песня Веньяміна Баснера «Бярозавы сок», у выкананні Песняроў.

Сюжэт

Маладога спецыяліста Мінскага аўтазавода адпраўляюць за мяжу, каб ён прадэманстраваў перавагі грузавой аўтамашыны МАЗ перад замежнымі канкурэнтамі. Для гэтага ладзяцца адмысловыя гонкі з перашкодамі, якія павінны пераадолець машыны. У сувязі з хваробай прафесійнага гоншчыка, Логінаў выступае замест яго.

Галоўны герой з гонарам выходзіць з цяжкай сітуацыі, якая склалася, нягледзячы на злачынствы, якія чыніліся замежнымі канкурэнтамі — вытворцамі грузавых аўтамашын.

У ролях

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»
Катэгорыя·Фільмы СССР 1971 года
Катэгорыя·Фільмы 1971 года