wd wp Пошук:

Мініцкая ГЭС

Мініцкая ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на вадасховішча Мінічы на рацэ Шчара (прыток Нёмана), за 1,5 км на поўнач ад в. Мінічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вызначаная магутнасць 200 кВт.

Пабудаваная паводле Праграмы Мінэнерга РБ па будаўніцтве і аднаўленні аб’ектаў гідраэнергетыкі на перыяд да 2020 года. Работы выконваліся РУП «Брэстэнерга». Пастаўку абсталявання, шефмантажныя і наладкавыя работы ажыццяўляла ЗАТ «Еўра-Энергетыка». Усталявана два гідраагрэгаты, вызначанай магутнасцю 100 кВт кожны, вытворчасці ЗАТ «Энергатэх» (Санкт-Пецярбург). Таксама праведзенае дабраўпарадкаванне прылеглай да ГЭС тэрыторыі. Агульны кошт Мініцкай ГЭС ~1 млрд бел.руб. (на 31.12.2007). Уведзеная ў эксплуатацыю 31 снежня 2007.

Перапад ўзроўняў верхняга і ніжняга б’ефаў 4-4,5 м. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі адпавядае 300—350 т.у.п. Мініцкая ГЭС запраектаванная для работы ў аўтаматычным рэжыме, кантроль работы, запуск і спыненне гідраагрэгатаў ажыццяўляецца з дыспетчарскага пульту Баранавіцкіх электрасетак, але не выключанае кіраванне са шчыта ў будынку ГЭС.

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Шчара
Катэгорыя·З’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрыемствы Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Электрастанцыі Брэсцкай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·2007 год у Беларусі
Катэгорыя·Эканоміка Ляхавіцкага раёна