wd wp Пошук:

Міністэрства пошт і тэлеграфаў Расійскай імперыі

Міністэрства пошт і тэлеграфаў — міністэрства Расійскай імперыі, створанае 15 (27) чэрвеня 1865 шляхам вылучэння Паштовага дэпартамента і Тэлеграфнай частцы са складу Міністэрства ўнутраных спраў. 9 (21) сакавіка 1868 было ліквідавана і зноў увайшло ў склад МУС як Дэпартамент пошт і тэлеграфаў. 6 (18) жніўня 1880 года ўзноўлена і складалася з Дэпартамента пошт, Дэпартамента тэлеграфаў, Канцылярыі, Савета міністэрства (які складаўся з дырэктараў і віцэ-дырэктараў дэпартаментаў). 16 (28) сакавіка 1881 ліквідавана і дэпартаменты зноў увайшлі ў склад МУС, аднак 22 мая (3 чэрвеня) 1884 з іх было створана Галоўнае ўпраўленне пошт і тэлеграфаў.

Міністры

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя пошты Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Міністэрствы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Паштовыя арганізацыі і кампаніі
Катэгорыя·Зніклі ў 1881 годзе