wd wp Пошук:

Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава

Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава — шпіталь у аграгарадку Лясны Мінскага раёна.

Гісторыя

Шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны заснаваны ў вёсцы Бараўляны ў 1946 годзе на базе ваеннага шпіталя, у 1972 годзе пабудаваны новы архітэктурны комплекс (арх. М. Гулько, У. Крывашэеў)

Архітэктура

Шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны

У аснову аб’ёмна-планіровачнага вырашэння комплексу пакладзены прынцып блакіроўкі карпусоў. Двухпавярховы цагляна-панэльны адміністрацыйна-бытавы корпус (уключае сталовую, бібліятэку, клуб, пакоі для гульняў і інш.) праз фае, размешчанае на 2-м паверсе, злучаны з 5-павярховым каркасна-панэльным бальнічным корпусам калідорнай планіроўкі. Палаты арыентаваны на поўдзень. Комплекс уключае таксама 3-павярховыя фізіятэрапеўтычны і аперацыйны карпусы. Фасады карпусоў вырашаны ў дакладных, лаканічных формах.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Шпіталі
Катэгорыя·Бальніцы паводле алфавіта
Катэгорыя·1972 год у Беларусі
Катэгорыя·Бальніцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·1946 год у Беларусі
Катэгорыя·Лясны (Мінскі раён)