wd wp Пошук:

Мінна-чэхлікавыя молі

Мінна-чэхлікавыя молі (Incurvariidae) — сямейства матылёў.

Апісанне

Размах крылаў 9—16 мм. Матылі цёмныя, з доўгімі вусікамі і кароткім хабатком. Крылы ўкрытыя лускавінкамі і дробнымі шыпікамі. Пярэднія крылы выцягнутыя, з светлымі плямамі і металічным бляскам, радзей з крапінкамі.

Пашырэнне

Incurvaria masculella

Вядома больш за 50 відаў, пашыраных у Палеарктыцы, з іх на Беларусі 2 віды:

Асаблівасці біялогіі

Лёт матылёў у маі — жніўні. Вусені мініруюць пупышкі, лісце і сцяблы, пазней ператвараюць міну ў чэхлік і жывуць у ім на глебе, кормяцца ніжэйшымі раслінамі і апалым лісцем.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Матылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Молі
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта