wd wp Пошук:

Мінарэт Кальта-Мінар

Кальта-Мінар (узб. Kalta Minor) — мінарэт, размешчаны на тэрыторыі Ічан-Калы — унутранага горада старажытнай Хівы (Узбекістан). Пабудаваны ў 18521855.

Будаўніцтва

Мінарэт Кальта-Мінар (кароткі) быў задуманы Мухамад Амін-ханам як самы вялікі на мусульманскім Усходзе (дыяметр асновы — 14.2 м). Па плане вышыня мінарэта была 70-80 метраў, а дыяметр павінен быў рэзка змяншацца з вышынёй, што зрабіла б мінарэт больш трывалым. Але будаўніцтва спынілася на вышыні 29 м.

Гісторыя

Згодна з хівінскім гісторыкам Агахі, будаўніцтва не было скончана з-за смерці Мухамад Амін-хана ў 1855 годзе. Легенда апавядае аб тым, што эмір Бухары, даведаўшыся аб будаўніцтве ўнікальнага мінарэта ў Хіве, захацеў пабудаваць такі ж у Бухары, і дамовіўся з майстрам, што ён зробіць гэта, як толькі скончыць працу ў Хіве. Хівінскі хан, даведаўшыся пра гэта, аддаў загад забіць майстра адразу пасля таго, як ён скончыць будаўніцтва. Дайшла гэтая вестка і да майстра, і ён збег, пакінуўшы мінарэт няскончаным.

Асаблівасці

Паштовая марка Узбекістана

Мінарэт вядомы менавіта дзякуючы сваёй незавершанасці, а таксама дзякуючы ўнікальнаму дэкору: Кальта-Мінар — адзіны мінарэт, цалкам пакрыты паліванай пліткай і маёлікай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мінарэты
Катэгорыя·Горад Хіва
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Узбекістана