wd wp Пошук:

Мілейкаўскі сельсавет

Міле́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Мілейкі. Колькасць двароў — 637, колькасць жыхароў — 1311.

Старшыня — Галабурда Валянціна Іванаўна[1], кіраўнік спраў — Хоміч Наталля Аляксееўна [1].

Гісторыя

Утвораны 1 красавіка 1968 года ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мілейкі. 16 лютага 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бусяжскага сельсавета (вёскі Була, Бусяж, Вялікі Галік, Галынка, Грыўда, Дубітава, Рацкевічы, Харошча), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бусяж[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1395 чалавек[3], з іх 96,4 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. 1 2 Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мілейкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе