wd wp Пошук:

Мілан Петржала

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мілан Петржала (чэшск.: Milan Petržela; нар. 19 чэрвеня 1983, Гошціцы-Геральціцы, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца клуба «Словацка» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера

Раннія гады

Мілан з’яўляецца выхаванцам клуба «Дрновіцы». У 20032006 гадах выступаў за клуб «Словацка». У 2006 годзе перайшоў у пражскую «Спарту» і адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Ябланец», з якім дайшоў да фіналу кубка Чэхіі. У сезоне 2007/08 Петржала правёў за «Спарту» толькі адзін матч і па заканчэнні сезона расстаўся з камандай, стаўшы іграком клуба «Вікторыя» з Пльзені. У сезоне 2009/10 Мілан Петржала зноў гуляў у фінале кубка Чэхіі і спрыяў перамозе «Вікторыі» (2:1), адкрыўшы лік у матчы. У наступным сезоне паўабаронца ў складзе «Вікторыі» стаў чэмпіёнам Чэхіі.

«Аўгсбург»

4 ліпеня 2012 года Петржала падпісаў трохгадовы кантракт з нямецкім клубам «Аўгсбург»[3].

Вяртанне ў Пльзень

Пасля няўдалага сезона ў складзе клуба «Аўгсбург» Мілан вярнуўся ў родную «Вікторыю», дзе выступаў на працягу шасці гадоў. За гэты перыяд тройчы стаў чэмпіёнам Чэхіі.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Словацка».

Міжнародная кар’ера

За нацыянальную зборную Чэхіі Петржала дэбютаваў 12 кастрычніка 2010 года ў выязным матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна. У далейшым у рамках адборачнага турніру паўабаронца згуляў яшчэ толькі адзіны матч на выездзе супраць зборнай Шатландыі, аднак быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы.

Дасягненні

Вікторыя:

Словацка:

Зноскі

  1. Milan Petržela // FBref.com
  2. Milan Petrzela // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Милан Петржела стал игроком «Аугсбурга». sports.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ябланец
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Спарта Прага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чэхіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Чэхіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Словацка
Катэгорыя·Ігракі ФК Аўгсбург
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхіі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дрновіцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Пльзень
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных