wd wp Пошук:

Мікіа Сато

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сато.

Мікіа Сато (яп.: 佐藤 幹夫; нар. 18 красавіка 1928) — японскі матэматык, стваральнік алгебраічнага аналізу.

Сато навучаўся матэматыцы ў Такійскім універсітэце. Адначасова ён працаваў школьным настаўнікам з-за фінансавых праблем — пасля Другой сусветнай вайны ўсе зберажэнні яго сям’і абясцэніліся, а дом быў разбураны падчас бамбаванняў. Пасля гэтага ён навучаўся тэарэтычнай фізіцы, будучы студэнтам Сін’іціра Таманагі. У 1958 годзе Сато апублікаваў працу, у якой уводзілася паняцце гіперфункцыі. У 1960 годзе на «Пашыраным калоквіуме» ў Такійскім універсітэце ім былі прадстаўлены базавыя вызначэнні тэорый D-модуляў і галаномных сістэм.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Матэматыкі Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў