wd wp Пошук:

Мікра-ГЭС

Мікра-ГЭС — гідраэлектрастанцыя вызначанай магутнасцю да 100 кВт. Гэтай магутнасці дастаткова для забеспячэння электрычнасцю побытавых патрэб невялікага паселішча (да 100 сем’яў) або фермы. Выкарыстоўваюцца для электразабеспячэння ў месцах аддаленых ад ліній электраперадач, але могуць падключацца і да цэнтралізаванай сеткі.

Для забеспячэння работы мікра-ГЭС, водны струмень мусіць быць створаны штучна. З дапамогай невялікай плаціны, каналаў і труб струмень падымаецца на вышыню (часам выкарыстоўваюцца месцы побач вадаспадаў, парогаў і інш.) і скідаецца ўніз як мага круцей для надання вадзе максімальнай хуткасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гідраэнергетыка