wd wp Пошук:

Мікалай Трафімавіч Шарамет

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарамет. Мікалай Трафімавіч Шарамет (1945 —) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2002)[1].

Біяграфія

Не паступіўшы з першага раза ў Мінскі політэхнічны інстытут, пайшоў рабочым ва УНР № 78 спецтрэста № 15[1].

У 1962 годзе без адрыву ад вытворчасці Мікалай Трафімавіч скончыў вячэрнія курсы па спецыяльнасці «Газаэлектразваршчык», пазней — вячэрняе аддзяленне Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума па спецыяльнасці «Водазабеспячэнне і водаадвядзенне». Атрыманыя веды і вопыт адкрылі перад маладым спецыялістам новыя магчымасці: ён працаваў майстрам, прарабам, начальнікам участка, начальнікам упраўлення ПТК трэста. У 1981 годзе, пасля заканчэння інстытута, быў прызначаны начальнікам СУ-72, а пазней галоўным інжынерам спецтрэста № 15. Агулам у спецтрэсце ён прапрацаваў больш за 25 гадоў. Са жніўня 1986 года быў прызначаны кіраўніком будтрэста № 4, дзе таксама прапрацаваў чвэрць стагоддзя[1].

У 2011 годзе Мікалай Шарамет быў абраны старшынёй Праўлення Саюза Будаўнікоў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Вся жизнь в профессии (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Будаўнікі СССР