У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сташкевіч. Міко́ла Стэ́фанавіч Сташке́віч (23 жніўня 1938, в. Мокрае, Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці — 18 жніўня 2011, Мінск[1]) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1994).
Скончыў БДУ (1967). У 1992—1999 гг. вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументацыі і рэтраінфармацыі, загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 1999—2005 гг. в.а. дырэктара Інстытуту гісторыі НАНБ.