.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Мікалай Пятровіч Кухмістровіч (? — каля 1548) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Аляхновічаў-Кухмістровічаў герба «Ляліва». Нарадзіўся ў сям’і Пятра Алехнавіча.
Каралеўскі дваранін у 1532—1534 гадах, мечнік ВКЛ з 1539 года. У 1547 годзе атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста на 2 гады Чарнобыль, аднак хутка памёр. У 1547 годзе атрымаў дазвол закласці ў сваіх уладаннях г. Дарагастаі.
Меў сыноў Мікалая, Пятра, Яна, Станіслава, Якуба. Мікалай атрымаў пасля бацькі Дарагастаі і даў пачатак роду Дарагастайскіх.