wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Казак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казак. Мікалай Пятровіч Казак (нар. 8 верасня 1977, Віцебск) — беларускі спартсмен, член зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Біаграфія

У 2002 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, а таксама Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву.

Чэмпіён свету па скачках на батуце 1994 года ў камандных спаборніцтвах, 2003 і 2005 гг. — у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па скачках на батуце 1996 і 1998 гг. у камандных спаборніцтвах, 1998 года — у індывідуальных і сінхронных скачках, 2009 года — у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1994 года ў індывідуальных скачках, 2011 года — у сінхронных скачках, 2015 года — у камандных спаборніцтвах. Чэмпіён Еўропы па скачках на батуце 1993 і 1995 гг. у камандных спаборніцтвах, 2008 года — у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 1998 года ў сінхронных скачках, 2000 і 2004 гг. — у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 2004 года ў індывідуальных скачках, 2006 года — у камандных спаборніцтвах. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 1994 года ў камандных спаборніцтвах.

Спартыўныя дасягненні

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Скакуны на батуце Беларусі
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску