wd wp Пошук:

Мікалай Леанідавіч Геноў

Мікалай Леанідавіч Геноў (30 студзеня 1930, Полацк — 22 лютага 2002) — беларускі трэнер, заснавальнік наваполацкай школы водналыжнага спорту.

Біяграфія

У час Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі ў Бугульмінскім раёне Татарскай АССР працаваў у калгасе. У 1944 годзе вярнуўся ў Полацк, паступіў вучнем у радыёмайстэрню. У 1951 годзе прызваны ў рады Савецкай Арміі, служыў на Паўночным ваенным флоце. З 1959 года працаваў у УМ-141 г. Наваполацка на пасадзе кранаўшчыка на будаўніцтве аб’ектаў Полацка і Наваполацка.

Адзін з арганізатараў фізкультурнага руху ў Наваполацку. Заснаваў водналыжную школу імя Ю. А. Гагарына (19 мая 1968 года быў прыняты статут клуба Наваполацкіх водналыжнікаў). Першы з наваполацкіх трэнераў атрымаў званне «Заслужаны трэнер БССР» (1980).

У 1967 годзе за вялікі ўклад у будаўніцтва Наваполацка ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

22 лютага 2002 годзе Мікалай Леанідавіч загінуў у аўтамабільнай катастрофе.

Узнагароды

Памяць

У 2003 годзе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прысвоіла СДЮШАР па водналыжным спорце г. Наваполацка імя М. Л. Генова. Пачынаючы з 2003 года ў Наваполацку праходзіць міжнародны турнір памяці М. Л. Генова з удзелам спартсменаў з розных краін свету.

У памяць аб М. Л. Генове ў 2004 годзе адкрыта мемарыяльная дошка[1].

Імя М. Л. Генова носіць адна з вуліц Наваполацка.

Зноскі

  1. Генаў Мікалай Леанідавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вадналыжны спорт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Наваполацка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»