wd wp Пошук:

Мікалай Карлавіч Гірс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гірс. Мікалай Карлавіч Гірс (9 (21) мая 182014 (26) студзеня 1895) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр замежных спраў з 1882 па 1895 год.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Пачаў службу ў Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у 1838 годзе. З 1863 года пасланец у Персіі, з 1869 года — у Швейцарыі, 1872 года — у Швецыі. У 1875 годзе прызначаны кіраўніком Азіяцкага дэпартамента Міністэрства замежных спраў і таварышам міністра замежных спраў. Пасля Берлінскага кангрэса 1878 года, з прычыны хваробы канцлера А. М. Гарчакова, фактычна кіраваў міністэрствам. Як кіраўнік знешняй палітыкі Гірс быў выканаўцам волі Аляксандра III. Па асабістых перакананнях — прыхільнік збліжэння з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. Імкнуўся пазбегнуць сутыкнення і з Англіяй. Прыкладаў намаганні, каб захаваць «Саюз трох імператараў», за што быў падвергнуты нападкам з боку часткі кіруючых атыгерманскіх колаў. Узмацненне аўстра-германскай экспансіі на Блізкім Усходзе і абвастрэнне супярэчнасцяў паміж Расіяй і Германіяй вымусілі царызм пайсці на збліжэнне з Францыяй. Гірс удзельнічаў у распрацоўцы і заключэнні франка-рускага саюза.

Зноскі

  1. 1 2 Nikolai Giers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Гирс Николай Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Папярэднік:
Аляксандр Міхайлавіч Гарчакоў
Міністр замежных спраў Расійскай імперыі
1882 - 1895
Пераемнік:
Аляксей Барысавіч Лабанаў-Растоўскі
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крамянецкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1895 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі Царскасельскага ліцэя
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе