wd wp Пошук:

Мікалай Гажкоўскі

Мікалай Гажкоўскі, Мікалай з Гожкава гербу Гералт (?-1414) — польскі і ліцвінскі рэлігійны і навуковы дзеяч.

Паходзіў з Гожкава каля Вялікай Казіміры (Свентакшыскае ваяводства). Навучаўся ў Празе, дзе ў 1370 стаў бакалаўрам факультэта вольных мастацтваў, пасля магістрам. У 13741382 навучаўся на юрыдычным факультэце, стаў бакалаўрам права. Паміж 1385 і 1387 атрымаў дактарат кананічнага права.

Афіцыял кракаўскага біскупа ад 1396, кусташ сандамірскі, канонік кракаўскі, дэкан Касцёлу Св. Фларыяна ў Кракаве. Ад 1402 да 1403 года трэці ў гісторыі рэктар Ягелонскага ўніверсітэта. Ад студзеня 1408 года біскуп віленскі (трэці на гэтай пасадзе), пры ім у віленскай дыяцэзіі быў заснаваны шэраг новых парафій і парафіяльных школ.

8 чэрвеня 2008 падчас урачыстасцей, прысвечаных 250-годдзю касцёла Св. Маргарыты ў Гажкове, у прысутнасці кіраўніцтва Ягелонскаа ўніверсітэту была ўсталявана памятная шыльда, прысвечаная Мікалаю з Гажкова.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1414 годзе
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэктары Ягелонскага ўніверсітэта