wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Бобрык

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бобрык. Мікалай Іванавіч Бобрык (1901—1956) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1938). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1948)[1].

Біяграфія

Закончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926)[1].

Працаваў у Беларускім медыцынскім інстытуце (1926—1939, урач-ардынатар, асістэнт, дацэнт факультэцкай хірургічнай клінікі), Мінскім акружным ваенным шпіталі (з 1940, начальнік хірургічнага аддзялення), у палявых эвакапунктах Заходняга і 3-га Беларускага франтоў (1941—1945, старшы хірург), медыцынскім ўпраўленні Беларускай ваеннай акругі (з 1945, галоўны хірург), Віцебскім медыцынскім інстытуце (1946—1948, загадчык кафедры агульнай хірургіі), Мінскім медыцынскім інстытуце (1948—1956, дацэнт кафедры агульнай хірургіі, з 1955 — загадчык кафедры), адначасова ў Рэспубліканскім анкалагічным дыспансеры (1948—1949, галоўны ўрач), Рэспубліканскай бальніцы 4-га лячэбна-санітарнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1949—1956, загадчык хірургічнага аддзялення)[1].

Галоўны анколаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1949—1954)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Бобрык, Мікалай Іванавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; 1901—1956)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глуску
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Галоўныя анколагі Міністэрства аховы здароўя БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Анколагі Беларусі