wd wp Пошук:

Мікалаеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. А. Сухамлінскага

Мікалаеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. А. Сухамлінскагаукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Мікалаеве.

Агульная характарыстыка

Мікалаеўскі нацыянальны універсітэт імя В. А. Сухамлінскага - вышэйшая навучальная ўстанова IV ўзроўню акрэдытацыі. Заснаваны ў 1913 годзе як настаўніцкі інстытут, далейшы шлях прайшоў ад педагагічнага інстытута да універсітэта, якому ў 2010 годзе нададзены статус нацыянальнага ўніверсітэта.

У структуру ўніверсітэта ўваходзяць сем факультэтаў і каледж. Вучэбна-выхаваўчы працэс ажыццяўляюць 28 кафедраў. Універсітэт праводзіць падрыхтоўку малодшых спецыялістаў, бакалаўраў, магістраў, навуковых кадраў (аспірантаў і дактарантаў), а таксама перападрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў.

На базе Мікалаеўскім нацыянальным універсітэтам імя В. А. Сухамлінскага створана пастаянна дзеючая археалагічная экспедыцыя. Таксама студэнты пад кіраўніцтвам вядучых археолагаў Украіны праводзяць даследаванні антычных помнікаў Паўночнага Прычарнамор’я. Ва ўніверсітэце адкрыты Цэнтр даследавання падводнай культурна-гістарычнай спадчыны Украіны пад эгідай ЮНЕСКА.

Матэрыяльна-тэхнічную базу установы складаюць 13 навучальных карпусоў, у тым ліку два лабараторных корпуса, тры інтэрнаты, 179 аўдыторый і лабараторый, 18 камп’ютарных лабараторый, 5 спартыўных залаў, спартыўныя пляцоўкі, ваенны палігон, цір. У цяперашні час у сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту навучальны працэс у корпусе № 5 прыпынены. Ёсць уласны спартыўна-аздараўленчы лагер “Марана”, размешчаны на беразе Чорнага мора (на 70 месцаў). 3 навучальных корпуса, якія знаходзяцца ў Першамайску, здадзены ў арэнду вайсковым.

Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца на базе 9 навучальных карпусоў і 3 навукова-даследчых лабараторый: экалагічная навукова-даследчая лабараторыя, навукова-даследчая фізіёлага-біяхімічная лабараторыя, навукова-даследчая лабараторыя марфалагічных даследаванняў. Акрамя ўласных спартыўных збудаванняў універсітэт арандуе навучальнае тактычнае поле-стрэльбішча, парашутна-дэсантны комплекс, спартыўны гарадок для забеспячэння навучальнага працэсу кафедры ваеннай падрыхтоўкі.

У навучальных карпусах функцыянуюць чытальная зала на 244 месцы, буфет на 16 месцаў. Да паслуг студэнтаў - тры інтэрнаты магутнасцю 1640 месцаў. У цяперашні час, у сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту, інтэрнат № 1 закрыты.

Бібліятэка універсітэта налічвае 475 тысяч асобнікаў, складаецца з абанементаў: вучэбнай літаратуры, навуковай літаратуры, абанемента факультэта фізічнай культуры і спорту, абанемента кафедры ваеннай падрыхтоўкі, трох чытальных залаў: асноўнага, факультэта фізічнай культуры і спорту, кафедры ваеннай падрыхтоўкі; сектара абслугоўвання студэнтаў каледжа і кафедральных бібліятэчных пунктаў.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1913 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·1913 год ва Украіне
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта