wd wp Пошук:

Міжзорная сувязь

Міжзорная сувязь — перадача сігналаў паміж планетамі, якія знаходзяцца ў розных зорных сістэмах. Адпраўленне міжзорных пасланняў больш просты спосаб зносін, чым міжзорныя палёты, і магчыма ўжо пры існуючым узроўні тэхналогій. Але паспяховая камунікацыя патрабуе наяўнасці таго, з кім можна кантактаваць на другім канцы лініі сувязі. З гэтага погляду, на бягучы момант невядома, ці магчыма міжзорная сувязь.

Радыё

Праект SETI ажыццяўляецца на працягу апошніх дзесяцігоддзяў і мае сваёй мэтай пошук сігналаў, якія адпраўлены пазаземнымі цывілізацыямі. Для пошука выкарыстоўваюцца радыёчастоты. Асаблівыя надзеі ўскладаюцца на частоты ліній паглашчэння нейтральнага вадарода, паколькі, менавіта ў гэтай частцы спектра перашкоды і фонавы шум мінімальныя.

На працягу пэўнага часу за міжзорныя сігналы прынімалі рэгулярныя радыёімпульсы, якія выпраменьваюць пульсары, але, неўзабаве было ўстаноўлена, што гэтыя сігналы маюць натуральнае паходжанне.

Было здзейснена таксама некалькі спроб адпраўкі сігналаў да іншых зорак. Адна з самых ранніх і найбольш вядомых была здейснена ў 1974 годзе, з дапамогай буйнейшага ў свеце радыётэлескопа ў Арэсіба. Простае пасланне было адпраўлена да зорнага скопішча M13 у сузор’і Геркулеса, якое знаходзіцца на адлегласці 30 000 светлавых гадоў ад Сонечнай сістэмы. Гэтая спроба носіць хучэй за ўсё сімвалічны характар, паколькі зваротнага паслання, калі б яно было б адпраўлена, давялось бы чакаць 60 000 гадоў.

Іншыя метады

Да іншых, прапанаваных на сённяшні дзень метадаў міжзорнай сувязі, можна аднесці сігналы пры дапамозе лазераў у дыяпазоне бачнага святла, нейтрынную мадуляцыю і выкарыстанне гравітацыйных хваль. Непасрэднае фізічнае адпраўленне пасланняў да іншых зорак таксама разглядаецца як адзін з метадаў міжзорнай сувязі і ўяўляе з сабе адпраўку зондаў да іншых зорных сістэм. Перавагай гэтага метаду з’яўляецца колькасць карыснай інфармацыі — карысная нагрузка зонда можа дасягаць некалькіх тон. Галоўны недахоп — сучасны ўзровень развіцця тэхналогій не дазваляе надаць зонду хаця б колькі-небудзь прымальную скорасць. Нават да бліжэйшых зорак зонд будзе ляцець тысячы гадоў.

Тэарэтычная канцэпцыя выкарыстання зондаў у якасці сродкаў міжзорнай сувязі была ўвасоблена ў выглядзе «зонда Брэйсвела». Сярод практычных праектаў у гэтай галіне можна адзначыць таксама праект Дэдал.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Пошук пазаземнага жыцця
Катэгорыя·Выдуманыя тэхналогіі