wd wp Пошук:

Мячэць хана Узбека

Мячэць хана Узбека (крымскатат.: Özbek Han camisi, Озьбек Хан джамиси) — архітэктурны помнік у горадзе Стары Крым, у Крыме. З’яўляецца самай старой с захаваных мячэцяў паўвострава[1].

Гісторыя

У XIII—XIV стагоддзях Кырым ці Салхат (сёння — Стары Крым), быў цэнтрам юрта (адміністратыўнай адзінкі) Залатой арды. Ад яго імя Крымам сталі называць увесь паўвостраў. Гэта быў багаты гандлёвы горад, якім кіравалі і часткова насялялі мусульмане, з вялікай колькасцю жыхароў-хрысціян — армян, грэкаў і італьянцаў, якія багацелі на транізіце ўсходніх тавараў з генуэзскіх партоўКафы і Салдаі — на Русь, у Еўропу, і назад.

У 1314 годзе ў пачатку праўлення хана Залатой арды Узбека, у Салхаце была закладзена мячэць. У 1332 годзе да яе дадалі медрэсэ па ініцыятыве багатай жанчыны Інджыбек-хатун, якая там жа побач у 1371 годзе была пахавана. Медрэсэ на сённяшні дзень прадстаўляе сабой велічныя руіны, але мячэць захавалась цалкам.

Форма мячэці простая, прамавугольная, дах двухсхільны. Мінарэт адзін, збоку ад уваходу. Партал і міхраб упрыгожаны разьбой і надпісамі, у якіх зафіксавана дата будаўніцтва. Мячэць дзейнічае, але яе рэгулярна наведваюць турысты.

Галерэя

Зноскі

  1. Старейшей мечети Крыма исполняется 700 лет (руск.) . newsru.com (15 октября 2014 г.). Праверана 17 кастрычніка 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Суніцкія мячэці
Катэгорыя·Мячэці ў Крыме
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Стары Крым