wd wp Пошук:

Мяднянскія ельнікі

Мядня́нскія ельнікі — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі, размешчаны ў Мяднянскім лясніцтве Брэсцкага раёна. 6 участкаў зеленамошна-чарнічна-кісліцавых ельнікаў, у якіх пераважае хуткарослая карпацкая елка. Плошча складае 21,8 га. Узрост елак 70—100 гадоў, вышыня да 40 м, дыяметр 0,3— 0,4 м. Унікальныя астраўныя ельнікі на поўдзень ад мяжы суцэльнага пашырэння елкі. Ахоўны статус нададзены ў 1966 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ельнікі
Катэгорыя·Брэсцкі раён