wd wp Пошук:

Мышоўка лясная

Лясная мышоўка (Sicista betulina) — млекакормячая жывёла падсямейства мышоўкавых.

Даўжыня цела да 7,5, хваста да 10 см. Поўсць зверху жаўтавата-карычневая, знізу белая, уздоўж спіны чорная палоса.

Водзіцца ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках (у т.л. на Беларусі). Актыўная з мая да верасня. Корміцца ягадамі, насеннем, насякомымі. За год дае 1 прыплод (3—6 дзіцянят). Зімой у спячцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Тушканчыкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1779 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта