wd wp Пошук:

Му Цы

Му Цы (1181/1210, правінцыя Сычуань, Кітай — 1250/1281, правінцыя Чжэцзян, Кітай) — адзін з вядучых прадстаўнікоў чаньскага жывапісу і найбуйнейшы мастак эпохі Паўднёвая Сун.

Біяграфія

Му Цы — псеўданім будыйскага манаха Фачаня (у свеце насіў прозвішча Лі). Атрымаўшы традыцыйную адукацыю, ён пераехаў на паўднёвы ўсход і прыняў будызм. Спачатку Му Цы стаў паслушнікам у манастыры Чанцынсы (правінцыя Чжэцзян), а праз некаторы час — настаяцелем ім жа заснаванага манастыра Людунсы ў прыгарадзе сталіцы Ліньань, куды ў свой час прыязджаў жыць жывапісец Лян Кай.

Прайшоў навучанне ў вядомага ў той час чаньскага мастака Учжунь Шыфаня і падтрымліваў цесныя кантакты з японскімі манахамі, якія жылі ў сталіцы Паўднёвай Сун, таму пераважная большасць работ Му Цы ў хуткім часе апынулася ў будыйскіх манастырах Японіі.

Трыпціх «Гуань-інь юань хэ».

У манастыры Людунсы, які ўзначальвае Му Цы, узнік галоўны цэнтр чаньскага жывапісу. Манах ствараў свае творы, не выходзячы за межы асноўных кітайскіх жанраў.

Зноскі

  1. Muqi // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 https://clevelandart.org/art/1958.427
  3. China Biographical Database
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сычуані
Катэгорыя·Памерлі ў Ханчжоу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1270 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1280 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі XIII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1210 годзе
Катэгорыя·Мастакі Кітая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1220 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных