wd wp Пошук:

Мухамед Наджыб аль-Рубаіф

Мухамед Наджыб аль-Рубаіф (араб. محمد نجيب الربيعي‎‎) — іракскі дзяржаўны дзеяч. 14 ліпеня 1958 года заняў пасаду першага прэзідэнта Ірака, 8 лютага 1963 года быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1904 годзе ў Іраку (правінцыі Асманскай імперыі). Разам з Абдэлем Керымам Касемам браў удзел у Рэвалюцыі 14 ліпеня. Каралю Фейсалу II і яго рэгенту Абдэлю Ілаху путчысты прапанавалі здацца. Кароль і ўся яго сям’я выйшлі з палаца, кожны з іх трымаў над галавой Каран. У той час як яны пакідалі палац, лейтэнант Абдэль Сатар аль-Абасі без загаду адкрыў агонь і расстраляў амаль усю каралеўскую сям’ю. Фейсал II сканаў пазней ад ран у бальніцы, куды яго даставілі. Пасля гэтых падзей Абдэль Керым Касель заняў пасаду прэм’ер-міністра Ірака, а Наджыб аль-Рубаіф стаў старшынёй Суверэннага савета. Падчас перавароту 8 лютага 1963 года Абдэль Касель быў забіты, а Наджыб аль-Рубаіф зняты з пасады. У 1965 годзе Мухамед Наджыб аль-Рубаіф памёр.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Ірака
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багдадзе
Катэгорыя·Памерлі ў Багдадзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы