wd wp Пошук:

Мутаз Эса Баршым

Мутаз Эса Баршым (араб. معتز عيسى برشم‎‎; нар. 24 чэрвеня 1991, Доха) — катарскі скакун у вышыню, алімпійскі чэмпіён і двухразовы прызёр Гульняў (2012 і 2016), двухразовы чэмпіён свету 2017 і 2019 гадоў, пераможца Азіяцкіх гульняў 2014 года. Нароўні з Джанмарка Тамберы стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа. Упершыню ў гісторыі Алімпійскіх гульняў стаў алімпійскім чэмпіёнам разам з супернікам.

Да 15 гадоў ён таксама выступаў у скачках у даўжыню, але затым канчаткова перайшоў на вышыню. На міжнародных спаборніцтвах пачаў выступаць у 2009 годзе. Чэмпіён свету сярод юніёраў 2010 года. На чэмпіянаце свету 2011 года заняў 7-е месца. Заняў 9-е месца на чэмпіянаце свету ў памяшканні 2012 года. Бронзавы прызёр алімпійскіх гульняў 2012 года з вынікам 2.29 м. З’яўляецца адным з 4-х алімпійскіх прызёраў Катара за ўсю гісторыю.

Уладальнік рэкорду Азіі і нацыянальнага рэкорду — 2,43 м. Пераможца спаборніцтваў Europa SC High Jump 2013 года з вынікам 2,36 м.

Зноскі

  1. Mutaz Essa Barshim // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Скакуны ў вышыню Катара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Катары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Катара
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы