wd wp Пошук:

Мурашкі земляныя

Мурашкі земляныя (Lasius) — род насякомых сямейства мурашак.

Апісанне

Даўжыня цела ў рабочых асобін 2—5, самак 3,6—10, самцоў 3—5 мм. Лобныя валікі кароткія. Рабочыя мурашкі ў большасці відаў манаморфныя, вочкі ў іх рудыментарныя, амаль непрыкметныя.

Пазбаўлены джала. У рабочых і самак ёсць ядавітая залоза.

Пашырэнне

Пашыраны ў Галарктыцы, пераважна ў зоне ўмеранага клімату. Кормяцца насякомымі, жывёльнымі рэшткамі, выдзяленнямі тлей. Знішчаюць шкодных насякомых, удзельнічаюць у працэсе глебаўтварэння. У сусветнай фаўне больш за 100 відаў, на Беларусі пашыраны мурашка чорная садовая (Lasius niger), мурашка земляная жоўтая (Lasius flavus), мурашка-шашаль пахучая (Lasius fuliginosus) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Мурашкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта