Мурашка чорная садовая, мурашка садовая звычайная (Lasius niger) — від насякомых сямейства мурашак.
Даўжыня рабочых мурашак 3—4, самак 7—10, самцоў 3,7—4,5 мм. Цёмна-бурыя або бурыя. Вусікі, сківіцы і лапкі больш светлыя. Цела ўкрыта валаскамі.
Жыве на адкрытых мясцінах, у земляных узгорках, у парках і лясах (старыя пні), зрэдку ў старых драўляных дамах.