wd wp Пошук:

Мурашка-амазонка

Мурашка-амазонка (Polyergus rufescens) — від мурашак.

Апісанне

Рабочыя асобіны даўжынёй 5,5-6 мм, цела карычнева-чырвонае, з чорнымі адтапыранымі валаскамі. Мандыбулы шаблепадобныя. Самкі даўжынёй 8-9,5 мм, карычнявата-чырвоныя, самцы 6-7,5 мм, чорныя.

Пашырэнне

Пашырэнне: Сярэдняя і Усходняя Еўропа, стэпавая зона Заходняй Сібіры. У Беларусі праходзіць паўночная мяжа арэала.

Месцы пражывання: умерана вільготныя хвойныя і лісцевыя лясы. Мурашнікі робяць на ўзлесках, прасеках, разрэджаных участках лясных біятопаў. Пазбягаюць участкаў моцнага зацянення і зусім адкрытых месцаў.

Асаблівасці біялогіі

Мурашкі-амазонкі

Гняздо мурашак складаецца з 2 частак: надземнай (у пні, гнілым бервяне, аснове жывога падсыхаючага дрэва) і падземнай. Мурашка-амазонка з’яўляецца аблігатным сацыяльным паразітам — «рабаўладальнікам». У якасці «рабоў» выкарыстоўваюцца мурашкі Formica fusca. У паходах за кукалкамі гэтага віду ўдзельнічае да 2 тыс. мурашак-амазонак. Вылет крылатых асобін у сярэдзіне-канцы ліпеня.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мурашкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1798 годзе
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі