wd wp Пошук:

Муксу

Муксу — рака на паўночным захадзе Паміра, левы прыток Вахша (утварае раку, зліваючыся з правым складнікам — ракой Кызылсу). Даўжыня — 88 км. Плошча басейна — 7070 км².

Працякае ў Джыргатальскім раёне Таджыкістана. Утвараецца зліццём рэк Сельдара і Саўксай, якія бяруць свой пачатак у ледавіках Федчанкі і Вялікі Саўкдара. Сярэдні расход вады каля 100 м³/с. Даліна мае стромкія, скалістыя схілы.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Прытокі Вахша
Катэгорыя·Рэкі Таджыкістана