wd wp Пошук:

Музей Mercedes-Benz

Музей Mercédes-Benz — аўтамабільны музей маркі Mercedes-Benz у горадзе Штутгарт, Германія. З’яўляецца часткай комплексу, размешчанага на адной тэрыторыі, у якую ўваходзяць:

Адзін з самых вялікіх карпаратыўных музеяў свету і самы наведвальны музей Штутгарта станам на 2015 год.

Гісторыя

Да 50-годдзя кампаніі канцэрн Daimler-Benz AG у 1936 годзе стварыў на заводзе ва Унтэрцюркгайме (Штутгарт) першы паўнавартасны музей маркі Mercedes-Benz. На 1938 год выставачная экспазіцыя складалася з 18 аўтамабіляў вытворчасці Daimler-Motoren-Gesellschaft, 9 аўтамабіляў кампаніі Benz & Cie і 6 аўтамабіляў сумеснай вытворчасці пад брэндам Mercedes-Benz.

У 1955 годзе кіраўніцтва кампаніі прыняло рашэнне пра перанос музея ў новы будынак. Будаўніцтва пачалося ў 1958 годзе на тэрыторыі аднаго з заводаў ва Унтэрцюркгайме. Пабудаваны па праекце архітэктараў Рольфа Гутбіра і Ханса Камерара, новы музей Daimler-Benz быў адкрыты ў 1961 годзе да 75-годдзя вынаходкі аўтамабіля.

У 1985 годзе музей быў закрыты па прычыне комплекснай рэстаўрацыі, рэканструкцыі і рэарганізацыі. З-за абмежаванай прасторы і нязручнага размяшчэння музея ў межах тэрыторыі завода, у 2000 годзе канцэрн прыняў рашэнне аб будаўніцтве новага музея. Пазней было прынята рашэнне аб будаўніцтве асобнага комплексу. У 2001 годзе пасля правядзення адборачных мерапрыемстваў быў вылучаны канчатковы дызайн і абрана фірма-падрадчык знакамітага архітэктара Бэна ван Беркеля, якая і занялася будаўніцтвам.

17 верасня 2003 года быў закладзены першы камень у будынак новага музея Mercedes-Benz, а ўжо ў маі 2006 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. Будынак выставачнага комплексу быў распрацаваны адмыслова для музея і першапачаткова праектаваўся з улікам усіх адметнасцяў арганізацыі выставачнай прасторы. У 2015 годзе ўпершыню ў гісторыі музея быў праведзены распродаж некаторых мадэляў унікальнай калекцыі. Праграма атрымала назву «All Time Stars». У перыяд са студзеня да лістапада 2015 года музей наведала 7 мільёнаў чалавек з 160 краін свету, што зрабіла музей самым наведвальным у Штутгарце.

Комплекс будынкаў

Цяперашні будынак музея, якi размясціўcя насупраць галоўных варот завода Daimler AG у Штутгарце, быў адкрыты для шырокай публікі 19 мая 2006 года. Распрацоўшчыкам праекта выступіла архітэктурнае бюро UNStudio.

Музей

Падчас прагляду музейнай экспазіцыі наведвальнікі маюць магчымасць выбару паміж двума экскурсійнымі маршрутамі: міфічным і калекцыйным. Абодва шляхі спыняюцца на кожным з узроўняў музея і сыходзяцца ў агульным пункце. «Міфічны» экскурсійны маршрут увасабляе ў сябе 125-гадовы шлях развіцця гандлёвай маркі Mercedes-Benz ад самых першых вынаходак нямецкіх піянераў у галіне аўтамабілебудавання да самых апошніх распрацовак канцэрна. Выстава мае афармленне ў стылі рэтра.

У музеі выстаўлена больш за 160 мадэляў і больш за 1500 экспанатаў: транспартных сродкаў і розных аўтамабільных канструкцый, якія адносяцца да розных перыядаў гісторыі завода, якая налічвае больш за 125 гадоў. Выставачная калекцыя ўключае серыйныя мадэлі, спартыўныя аўтамабілі, грузавікі, аўтобусы і многія іншыя прадукты кампаніі. Усе выставачныя ўзоры падтрымліваюцца цэнтрам Mercedes-Benz Classic.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Транспартныя музеі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Mercedes-Benz
Катэгорыя·2006 год у Германіі
Катэгорыя·Музеі Штутгарта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных