wd wp Пошук:

Музей сакрэтнага нагляду

Музей сакрэтнага нагляду (алб. Muzeu i Përgjimeve të Sigurimit të Shtetit), таксама вядомы як Дом лісця (алб. Shtëpia me Gjethe) — гістарычны музей у Тыране, Албанія. Ён адкрыўся 23 мая 2017 года ў будынку, які ў часы камунізму служыў штабам Сігурымі.

Музей «прысвечаны невінаватым людзям, за якімі шпіёнілі, арыштоўвалі, прыцягвалі да адказнасці, асуджалі і каралі смерцю ў часы камуністычнага рэжыму».[1]

Гісторыя

Музей размяшчаецца ў двухпавярховай віле з унутраным дворыкам. Пабудаваны музей у 1931 годзе і першапачаткова служыў першай прыватнай акушэрскай клінікай Албаніі. У часы нямецкай акупацыі будынак выкарыстоўваўся гестапа. Пасля вайны і да краху камуністычнага рэжыму ў 1991 годзе ён выкарыстоўваўся як штаб-кватэра перахопаў Сігурымі.[2][3][4]

Музей сакрэтнага нагляду адкрыўся 23 мая 2017 года. Будынак знаходзіцца ў цэнтры горада. Будынак вядомы як «Дом лісця», так яго называюць з-за нахілу дрэў, якія пакрываюць фасад. У ім 31 пакой.[5]

Музей быў узнагароджаны Саветам Еўропы прызам Еўрапейскі музей года-2020.[6]

Зноскі

  1. Morton, Elise House of leaves: Albanian secret service facility opens as museum(нявызн.).
  2. New Sigurimi Museum Recalls Albania’s Sinister Past(англ.) .
  3. House of Leaves Tirana, Tirana Museums, House of leaves museum(нявызн.).
  4. Notorious communist surveillance ‘House of Leaves’ opens up as remembrance museum(нявызн.) .
  5. Planet, Lonely Former Albanian secret service HQ opens to the public in Tirana(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2019. Праверана 30 красавіка 2021.
  6. THE “HOUSE OF LEAVES” (TIRANA, ALBANIA) WINS 2020 MUSEUM PRIZE(нявызн.).

 

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гістарычныя музеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта