wd wp Пошук:

Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Быў адкрыты ў 1989 годзе да 60-годдзя Акадэміі навук і размешчаны ў будынку Галоўнага корпуса НАН Беларусі. Знаходзіцца на пр. Незалежнасці, 66.

Апісанне

Плошча музейнай экспазіцыі — 250 м², у фондах Музея налічваецца каля 13 тысяч экспанатаў, з якіх больш за 3,5 тысячы прадстаўлена ў пастаянна дзеючай экспазіцыі.

Экспазіцыя Музея адлюстроўвае асноўныя этапы станаўлення і развіцця акадэмічнай навукі ў Беларусі, гісторыю фарміравання сучаснай арганізацыйнай структуры Акадэміі навук, дасягненні і вынікі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці яе вучоных і арганізацый, этапы станаўлення акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх, гуманітарных, сацыяльных і іншых навук. У Музеі прадстаўлены таксама матэрыялы па арганізацыі навукі ў Беларусі з пачатку XX стагоддзя, з моманту стварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Асобныя раздзелы экспазіцыі прысвечаны пытанням дзяржаўнага кіравання навукай і міжнародным навукова-тэхнічным сувязям[1].

Зноскі

  1. Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·1989 год у Мінску
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Праспект Незалежнасці (Мінск)
Катэгорыя·Музеі Мінска
Катэгорыя·Нацыянальная акадэмія навук Беларусі