wd wp Пошук:

Музей баявой і працоўнай славы Акцябрскай СШ

Музей баявой і працоўнай славы Акцябрскай СШ. Адкрыты ў 1984 ў гонар 40-годдзя вызвалення раёна ад нямецкіх войскаў. Мае два раздзелы: працоўнай славы і баявой славы.

У першым раздзеле прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя ўзнікненню першых камун у вёсках Васюты і Шульцава і ўтварэнню на іх базе першага калгаса; узнікненню ў 1959 на аснове калгаса «Віцебскі» саўгаса «Сялюты»; лепшым людзям гаспадаркі. Другі раздзел прысвечаны ўдзельнікам грамадзянскай вайны — ураджэнцам Акцябрскага сельскага Савета; нашым землякам — удзельнікам баёў за Маскву(руск.) бел. і Сталінград; аперацыі «Баграціён»; Дню Перамогі.

У музеі захоўваюцца лісты франтавікоў, іх успаміны, спісы 262-й стралковай дывізіі(руск.) бел., якая вызваляла вёску Шапуры, спісы пахаваных у брацкіх магілах, успаміны родных і сяброў, падарункі ветэранаў школе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Музеі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцябрская (Віцебскі раён)
Катэгорыя·Музеі Віцебскага раёна
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·1984 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай