wd wp Пошук:

Музей-сядзіба Дзяржавіна

Музей-сядзіба Г. Р. Дзяржавіна — асабняк Гаўрыла Раманавіча Дзяржавіна ў Санкт-Пецярбургу, на набярэжнай Фантанкі, 118, па суседстве з Дзяржавінскім завулкам. З 2003 года літаратурна-мемарыяльны музей, філіял Усерасійскага музея А. С. Пушкіна.

Гарадская сядзіба складаецца з асабняка паэта, двух парных флігеляў, невялікага гасцявога корпуса і аранжарэі. Асабняк на Фантанцы і абставіны яго будаўніцтва абыграны ў вершах паэта «Да першага суседа» (1780) і «Да другога суседа» (1791), звернутых да адкупшчыка М. С. Голікава і палкоўніка М. А. Гарноўскага, адпаведна.

У 1846 годзе будынак быў перабудаваны знутры для патрэб Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі, фактычна ператварылася ў рэзідэнцыю каталіцкага арцыбіскупа-мітрапаліта. У савецкі час унутры знаходзіліся камунальныя кватэры.

Рашэнне аб музеефікацыі прынята ў 1998 годзе. Інтэр’еры адноўлены ў стылі екацярынінскай эпохі (на аснове вядомых аналагаў) у 2002—2003 гг. (праект інстытута «Ленпроектреставрация»). Першых наведвальнікаў музей прыняў 28 мая 2003 года.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мікалая Львова
Катэгорыя·Літаратурна-мемарыяльныя музеі Расіі
Катэгорыя·Збудаванні ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Палацы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Музеі Санкт-Пецярбурга