wd wp Пошук:

Мост Бялінскага

Мост Бялінскага — мост цераз раку Фантанку ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, які злучае Спаскі і Безыменны астравы. Помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння, ахоўваецца дзяржавай.

Размешчаны ў створы вуліцы Бялінскага, злучаючы яе з плошчай Бялінскага. Побач з мостам размешчаны царква Сімяона і Ганны, цырк Чынізелі. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Панцеляймонаўскі мост, ніжэй — Анічкаў мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Гасціны двор».

Першапачаткова, з 20 жніўня 1739 года мост называўся Сімяонаўскім, ад царквы св. Сімяона і Ганны. Сучасную назву мост атрымаў 6 кастрычніка 1923 года — мост Пісьменніка Бялінскага. Удакладняльнае слова Пісьменніка перастала ўжывацца пасля 1929 года.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Масты цераз Фантанку
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Каменныя масты