Мост імя Баўмана — аўтамабільны мост праз раку Віцьба. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Віцебска, злучае вуліцу Савецкую і вуліцу Баўмана. Мост пабудаваны ў 1956 годзе, названы ў гонар рэвалюцыянера М. Э. Баўмана. Мост імя Баўмана выкананы з жалезабетону і мае арачную канструкцыю з пралётам 46 м. Да Вялікай Айчыннай вайны на месцы моста Баўмана знаходзіўся мост, пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. У 2005-2006 гадах мост быў рэканструяваны.